ria.ru

«Усе ўкраінскія вайскоўцы, што знаходзяцца ў Дэбальцава і ў прылеглых населеных пунктах, павінны арганізавана пакінуць горад без зброі і тэхнікі», — заявіў Захарчанка Данецкаму агенцтву навін, паведамляе ria.ru.

Захарчанка таксама сказаў, што калі кіеўская ўлада не будзе прытрымлівацца умоў Мінскіх дамоўленасцей, не адвядзе сваю тэхніку ад межаў «ДНР», «не адпусціць нашых палонных і працягне бамбіць нашы гарады, то, зразумела, мы не будзем проста стаяць і чакаць».

«У першую чаргу, мы проста знішчым «Дэбальцаўскі кацёл» з украінскімі вайскоўцамі, дзе на дадзены момант знаходзіцца ад 6 да 8000 чалавек. Потым мы адаб'ем у праціўніка Марыупаль, а калі гэта будзе зроблена, то мы кінем усе свае сілы на тое, каб узяць Харкаў», — заявіў ён, паведамляе УНІАН.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру