Форвард клуба «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч нанёс на скуру імёны 15 чалавек, якія пакутуюць ад голаду.

14 лютага падчас матчу з «Канам» ён зняў з сябе футболку і атрымаў за гэта жоўтую картку.

«Я нанёс на сваю скуру пятнаццаць імёнаў, бо там не хапіла б месца для 805 мільёнаў. Тое, што я зняў футболку, не было запланавана, выйшла спантанна. Гледзячы на пакуты людзей у свеце, я гатовы атрымаць хоць чырвоную картку», — сказаў спартовец.

Форвард зрабіў сабе татуіроўкі з імёнамі пятнаццаці чалавек, якія сімвалізуюць яго ўдзел у Сусветнай харчовай праграме, накіраванай на барацьбу з голадам

«Цяпер, калі вы будзеце чуць маё імя, вы будзеце думаць пра іх. Калі будзеце бачыць мяне, будзеце думаць пра іх», — кажа швед у сваім звароце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру