Пра гэта ў інтэрв'ю «Інтэру» распавёў удзельнік кантактнай групы, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Паводле яго слоў, тэрарысты ледзь не сарвалі ўвесь працэс перамоваў, а прэзідэнты ўжо збіраліся раз'ехацца.

«Кантактная група павінна была разам з Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім падпісаць гэты дакумент, перадаць яго чатыром прэзідэнтам, яны павінны былі выйсці да прэсы, блаславіць гэты дакумент і сказаць: «Хлопцы, давайце далей жыць дружна». Але калі мы селі за стол падпісваць дакумент, Платніцкі і Захарчанка сказалі, што яны нічога падпісваць не будуць, іх не задавальняе дамова.

Пачалі з таго, што, нібыта, нашы вайскоўцы ў катле ў Дэбальцаве, прапаноўвалі запісаць, што вайскоўцы павінны здаць зброю. Гэта была нямая сцэна. Чацвёрка [Меркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін] ледзь не раз'ехалася», — сказаў ён.

Па словах Кучмы, пасля перапынку ўдзельнікі кантактнай групы ўнеслі ў дакумент адзінае змяненне, «хоць заўваг з боку Данбаса было шмат».

«Адзінае змяненне — замест 08:00 14 чысла, перамір'е павінна было наступіць у поўнач 15-га. Гэта адзінае, што змянілася», - адзначыў Кучма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?