Абнародаваны свежы сусветны рэйтынг тэнісістаў. Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю і ўжо займае 50-е месца (998 балаў).

Найлепшай тэнісісткай свету з'яўляецца амерыканка Серэна Уільямс з 9777 баламі.

У дзясятку найлепшых уваходзяць расіянка Марыя Шарапава (8 210), чэшка Петра Квітава (6 291), румынка Сімона Халеп, датчанка Караліна Вазняцкі, сербка Ана Іванавіч, канадка Эжэні Бушар, полька Агнешка Радванская, расіянка Кацярына Макарава, немка Андрэа Петкавіч.

Беларуска Аляксандра Сасновіч займае 144-ы радок, Вольга Гаварцова — 170-я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0