Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пацярпеў паразу ў перадапошнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, але захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф.

У матчы 9-га тура чэмпіёны Беларусі з буйным лікам 15 лютага прайгралі ў сталіцы Францыі мясцоваму «Пары Сен-Жэрмену» — 25:36 (14:18).

Толькі да сярэдзіны першай паловы гульні падапечныя Жэлька Бабіча змаглі аказаць годны супраціў зоркам суперніка, у складзе якога было 5 трыумфатараў нядаўняга чэмпіянату планеты. Затым гаспадары даволі лёгка сышлі ў адрыў і спакойна давялі сустрэчу да перамогі.

Нягледзячы на гэтую няўдачу, БГК яшчэ можа заняць 4-е месца, якое дасць права згуляць у 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі. Праўда, для гэтага брэсцкім гандбалістам у заключным туры 19 лютага трэба абыграць у гасцях лідара групы нямецкі «Кіль» і чакаць паразы свайго канкурэнта іспанскага «Лагроньа», які 21 лютага прыме ў сябе дома «Пары Сен-Жэрмен».

Становішча камандаў: «Кіль» — 14, «Пары Сен-Жэрмен» — 12, «Заграб» — 10, «Лагроньа» - 7, БГК — 6, «Металург» — 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?