ria.ru
У самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспубліцы» і «Луганскай народнай рэспубліцы» заявілі, што будуць патрабаваць спынення антытэрарыстычнай аперацыі і ўвядзення пазаблокавага статусу для Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў ДНР і ЛНР Дзяніса Пушыліна і Уладзіслава Дэйнегі, апублікаваным на сайце «Данецкага агенцтва навінаў».
У ДНР і ЛНР заявілі, што будуць дамагацца выканання сваіх патрабаванняў, нягледзячы на тое, што яны «не знайшлі адлюстравання ў Комплексе мер ад 12 лютага».
У прыватнасці, баевікі запатрабавалі «адмену ўсіх рашэнняў палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Украіны па абвяшчэнні і вядзенні» антытэрарыстычнай аперацыі (АТА).
У ДНР і ЛНР заявілі, што пакуль дзейнічае АТА, «ніякае сапраўднае прымірэнне немагчыма».
Другім патрабаваннем баевікоў з'яўляецца пазаблокавы статус Украіны.