«15 лютага на рацэ Чаква ў раёне вёскі Рубель Столінскага раёна праваліўся пад лёд і патануў падлетак 2000 года нараджэння.

Паводле папярэдняй версіі, ён адправіўся катацца на каньках. Праз некалькі гадзін, занепакоены адсутнасцю сына, да ракі прыйшоў бацька хлопчыка, які пабачыў на беразе асабістыя рэчы, а ў рацэ — палонку», — распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Да прыбыцця ратавальнікаў мясцовыя жыхары пры дапамозе падручных сродкаў з вады дасталі патанулага дзевяцікласніка.

Па дадзеных сіноптыкаў, у Столінскім раёне з 11 лютага трымалася тэмпература ад нуля да плюс 5 градусаў. У нядзелю слупок тэрмометра апусціўся да мінус 2.

У МНС нагадалі, што пры тэмпературы каля нуля градусаў цягам трох дзён лёд танчэе на 25%.

«Не выходзьце на нетрывалы лёд самі і не пускайце туды дзяцей. Будзьце пільныя», — падкрэсліў Віталь Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?