Каб адзначыць пачатак Масленічнага тыдня, севастопальскія пенсіянеры ў адным са сквераў горада спалілі пудзіла Абамы. Пра гэта паведамляе расійская тэлекампанія «Звезда».
Да партрэта амерыканскага прэзідэнта прымацавалі рогі, а на лбе ў яго напісалі «чорт». Таксама да пудзіла прымацавалі партрэты Пятра Парашэнкі, Джэніфер Псакі, Юліі Цімашэнкі.
Арганізатарка акцыі Надзея Мухіна заявіла, што гэты «маленькі светлы абрад» праводзяць, каб «падняць дух народу і ачысціць зямлю ад брыдоты».