Выстава рок-катоў адкрыецца 16 лютага ў 18:30 ў кавярні «Cafe Netto» (вул. Чырвоная, 13), перадае TUT.BY.

Усіх гасцей адкрыцця чакае падарунак — аўтарская паштоўка з італьянскай серыі. Праект «Рок-каты» быў прадстаўлены ў 2010 годзе ў Польшчы, але беларусы пабачаць яго ўпершыню.

У каціных тварах на постарах Стэльмашонка пазнаюцца Джымі Хендрыкс, The Beatles, Элвіс Прэслі, Джэніс Джоплін і іншыя. Як тлумачыць мастак, персон ён абіраў з тых, чыю творчасць любіць. Але любімых музыкаў ён мае больш за 20, таму верагодна, што серыя працягнецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру