У Мінску здзейснены разбойны напад на калекцыянера-нумізмата. Была выкрадзена калекцыя манет.

Упраўленнем па Мінску распачата крымінальная справа па артыкуле «Разбой».

Следствам устаноўлена, што пацярпелы ў дзень нападу браў удзел у сходзе клуба калекцыянераў, які праходзіў у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Па заканчэнні мерапрыемства ён накіраваўся дадому.

У пад'ездзе яго чакаў зламыснік, які нанёс калекцыянеру некалькі удараў бітай па галаве, пасля чаго выхапіў сумку з калекцыяй і паспрабаваў уцячы. Аднак, быў затрыманы суседзямі, пачуўшы крыкі аб дапамозе.

Сума выкрадзенай калекцыі, паводле папярэдніх дадзеных, ацэньваецца ў 150 млн рублёў.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя як разбой, учынены ў буйным памеры.

Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў. Акрамя таго, следчымі усталёўваецца крыніца інфармацыі, дзякуючы якому падазраваны ведаў пра час вяртання калекцыянера з выставы. Прызначаны шэраг экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?