Пастаянныя змяненні падатковых ставак недапушчальныя. Аб гэтым сёння Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі.

«Шчыра кажучы, можа, варта адзін раз максімальна адкарэкціраваць, каб потым некалькі гадоў усім спакойна працаваць?» - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час нарады кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на шэраг аспектаў, у прыватнасці, на стан падатковай сістэмы Беларусі. «Апошнім часам зроблена нямала па ўдасканаленні гэтай сістэмы. Скарочана і колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў, — адзначыў ён. — Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам».

«З іншага боку, часта нешта змяняць у падатках — можна ўпасці ў крайнасць і нанесці ўрон стабільнасці краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнку праінфармавалі, што ўжо і прадпрымальнікі просяць, каб спынілі ўсялякія рэформы ў падатковай сферы, патрэбна стабільнасць.

Яшчэ адзін аспект, на якім спыніўся на нарадзе беларускі лідар, падатковае адміністраванне. «Падаткаабкладанне павінна быць максімальна простым, зразумелым кожнаму і лагічным. Гэта пытанне, калі хочаце, не толькі эканамічнае, але і псіхалагічнае. Часам падатковае заканадаўства маленькую фірму прымушае трымаць бухгалтараў больш, чым колькасць самой фірмы. Гэта ненармальна», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?