Расійскі ваенторг «Военпро», акрамя звычайнага рыштунку, на хвалі расійскага патрыятызму распачаў продаж і даволі дзіўных тавараў.

У краме, акрамя копій існуючага медаля «За вяртанне Крыма» можна набыць і медалі «За ўзяцце Кіева», «За ўзяцце Львова», «За вызваленне Адэсы», «Удзельніку гуманітарнага канвою». Медаль каштуе ўсяго 499 расійскіх рублёў (каля 8 даляраў). Да медаля за можна набыць узнагароднае пасведчанне, якое запаўняецца самастойна.

«Военпро» таксама прапануе і «Калекцыю 2015 «Свет Наваросіі», якая «прысвячаецца ўсім тэрарыстам Паўднёвага Усхода». У калекцыю ўваходзяць бікіні і купальнікі «ДНР» і «Наваросія», розныя аксэсуары з сімволікай «ДНР» і «Наваросіі». Асобна варта вылучыць рулоны туалетнай паперы, пафарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

На сайце «Военпро» паведамляецца, што ў краме прадстаўлены асартымент унікальных тавараў, якіх не знойдзеш у іншых месцах. Місія крамы заключаецца ў «папулярызацыя службы ва Узброеных сілах РФ і працы ў міністэрствах, ведамствах, спецслужбах, развіццё нацыянальнай самасвядомасці і гонару за гісторыю Расіі, прапаганда здаровага ладу жыцця». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру