У Мінску мужчына прасачыў за школьніцай і напаў на яе ў ліфце.

У Фрунзенскае РУУС звярнуліся бацькі 15-гадовай дзяўчыны і паведамілі пра тое, што невядомы малады чалавек здзейсніў у дачыненні да іх дачкі хуліганскія дзеянні.

Школьніца днём вярталася дадому. У ліфт за ёй зайшоў невядомы хлопец. Пасля таго як дзверы зачыніліся, незнаёмы стаў чапляцца да дзяўчыны. Тая гучна закрычала, клікаючы на дапамогу.

Гэта спыніла нападніка, ён выбег з ліфта і паспеў збегчы.

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі відэа з камер назірання. Устаноўлена, што за некалькі хвілін да інцыдэнту падазраваны выйшаў з метро на станцыі «Спартыўная». Праз некалькі хвілін пасля нападу ён зноў вярнуўся ў метро.

Міліцыя просіць усіх, хто пазнаў маладога чалавека на відэа, звяртацца ў Фрунзенскае РУУС. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру