Панядзелак сустрэў беларусаў маразамі да -10, бліжэйшыя дні будуць халоднымі. Самы час скарыстацца інструкцыяй ад brit.co па вырабленні маленькіх грэлак для рук.
Тут і ніжэй фота: Irene Fucci, brit.co
Каб вырабіць маленькія і мілыя грэлкі, вам спатрэбяцца ніткі, рыс і прыемная на вобмацак (гэта важна!) тканіна, а таксама крэйда, шпількі, нажніцы і прынтар.
- Раздрукуйце на лісце А4 фігуры з гэтага PDF (альбо прыдумайце свае фігуры), выражце іх нажніцамі.
- Разгладзьце тканіну, пакладзіце на яе фігуры, абвядзіце іх крэйдай.
- Злучыце два аднолькавых кавалкі шпількай.
- Сшыйце кавалкі тканіны ўручную ці на машынцы так, каб частка адной грані засталася незашытай.
- Выверніце «канверцік» навыварат.
- Засыпце сухі рыс на 2/3 «канверціка», зашпіліце «канверцік» шпількай.
- Зашыйце частку, праз якую засыпалі рыс.
Атрыманыя падушачкі дастаткова пагрэць у мікрахвалёўцы 20-30 секунд — яны будуць трымаць цеплыню прынамсі 10 хвілін. Гэткія падушачкі дапамогуць грэць рукі падчас працы за камп’ютарам альбо будуць прыемным дадаткам да цёплых кішэняў падчас кароткіх перабежак ад дому да працы.





