Леанід Фармагей падчас
кіраваньня беларускім ДАІ

Днямі кіраўнік віцебскай міліцыі палкоўнік Леанід Фармагей атрымаў незвычайную узнагароду — ордэн Сталіна.

Леаніда Фармагея ўзнагародзілі «за бездакорную службу ў праваахоўчых органах, асабісты ўнёсак у ахову правапарадку ды ў гонар 70‑годзьдзя ўтварэньня Віцебскай вобласьці». Узнагародзіла Фармагея Ўсебеларускае аб’яднанне казацтва. Паводле віцебскага атамана Васіля Раманенкі, кіраўнік віцебскай міліцыі стаў трэцім ў Беларусі кавалерам ордэна Сталіна, паведамляе Эўрарадыё

***

Паводле некаторых звестак, першыя два ордэны Сталіна ў Беларусі атрымалі дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман і палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка.

Зазначым, што падпалкоўнік Леанід Фармагей зь лістапада 2001 г. па кастрычнік 2002 г. быў начальнікам Упраўленьня ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі -- начальнікам рэспубліканскага ДАІ. Загадам міністра ўнутраных спраў 31 кастрычніка 2002 г. ён быў вызвалены ад займаемай пасады з фармулёўкай: ня справіўся з абавязкамі. Леаніда Фармагея зьнялі за "адсутнасьць належнага кантролю за працай камісій, што праводзілі пераатэстацыю работнікаў ДАІ ў афіцэрскія званьні".

Фармагей быў вядомы як ініцыятар рэфармаваньня ДАІ і МУС. Ён, напрыклад, прапаноўваў пакінуць на трасах толькі афіцэраў, забараніўшы ім зьбіраць штрафы на месцы.

У сакавіку 2007 г. Л. Фармагей быў прызначаны начальнік Упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0