Да сямі гадоў пазбаўлення волі судом Асіповіцкага раёна прыгавораны 25-гадовы мясцовы жыхар, прызнаны вінаватым у замаху на забойства з рэўнасці сваёй жонкі. 

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у адзін з дзён жніўня мінулага года муж і жонка вырашылі правесці вольны час асобна адзін ад аднаго. Мужчына ўсю ноч піў з прыяцелем, а яго жонка бавіла час у кавярні з сяброўкай. Там жанчыны пазнаёміліся з мужчынамі і паехалі працягваць свята на бераг ракі. Раніцай там жа з'явіўся муж з прыяцелем. 

Убачыўшы жонку ў кампаніі мужчын, ён з рэўнасці нажом нанёс ёй некалькі ўдараў у вобласць жывата і грудзей, затым схапіў за валасы, паваліў на зямлю, прыставіў нож да горла, выказваючы пагрозы забіць. Але не давёў злачынную задуму да канца, бо мужчыны, якія былі там, выбілі ў яго з рук нож і адцягнулі ад ахвяры. Пасля гэтага зламыснік уцёк у лес. Жанчына з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі была дастаўленая ў бальніцу. 

Адбываць пакаранне асуджаны будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?