Зэльвенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап`янення, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 КК). 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 14 лютага каля 20 гадзін у Зэльве непрацуючы жыхар Ваўкавыска 1981 года нараджэння за рулём «Рэно-19» не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён учыніў наезд на пешахода 1998 года нараджэння, які галасаваў на паласе разгону злева па ходзе руху. Ад атрыманых траўм той памёр на месцы. 

Падчас агляду месца здарэння, устанаўлення відавочцаў ДТЗ, правядзення іншых следчых дзеянняў следчыя высветлілі, што кіроўца і два пасажыры з перавышэннем хуткасці рухаліся ў магазін за спіртнымі напоямі на тэхнічна няспраўным аўтамабілі. Усе трое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы склала 1,83 праміле. У момант ДТЗ у машыны адляцела задняе кола. У кювет яна не з`ехала толькі па прычыне сутыкнення з дарожным знакам. 

Падазроны ва ўчыненні злачынства затрыманы. Следства ініцыявала перад пракурорам узяцце мужчыны пад варту. З мэтай устанаўлення ўсіх акалічнасцяў ДТЗ прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскай, аўтатэхнічнай і трасалагічнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?