Інжынеры Швейцарскага палітэхнічнага інстытуту ў Лазане распрацавалі кантактныя лінзы, што могуць набліжаць ці аддаляць выяву, распавядае часопіс Science.

Фота: EPFL

Каб наблізіць карцінку ў тры разы, уладальніку лінз дастаткова міргнуць правым вокам, а каб аддаліць — левым.

За такім простым прынцыпам хаваецца змена аптычнага шляху святла за кошт змены яго палярызацыі. Змена адбываецца не на саміх лінзах, а на адмысловых акулярах, якія рэагуюць на мірганне і змяняюць палярызацыю святла, якое затым трапляе на лінзы, у якіх не адбываецца ніякіх механічных змен.

Выява пры добрым зроку (зверху) і эфект ад макуладыстрафіі (знізу). Фота: National Eye Institute, National Institutes of Health / Wikimedia Commons

Набліжэнне выявы дапаможа хворым на макуладыстрафію — дэградацыю цэнтральнага поля зроку праз пагаршэнне забеспячэння сятчаткі крывёй. Такім чынам людзі, якія не бачаць цэнтр выявы, але добра бачаць перыферыю, змогуць разглядзець частку цэнтру на перыферыі.

Па словах стваральнікаў лінз, першапачаткова тэхналогія распрацоўвалася вайсковым агенцтвам DARPA для беспілотнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру