Узброеныя сілы Канады ў будучым могуць атрымаць адзіную модульную стралковую зброю, якая выкарыстоўвае «разумную» электроніку, паведаміла прэс-служба Агенцтва абаронных даследаванняў і распрацовак Канады (DRDC). 

Фота з сайта DRDC

Прадстаўлены прататып зброі распрацоўваецца з 2009 года ў межах праекта SIPES (Soldier Integrated Precision Effects Systems), які ўключае вінтоўку і ўсталяваныя на руляй 40 мм гранатамёт ці стрэльбу 12 калібру.

Зараз канадская армія выкарыстоўвае вінтоўкі С7 і С8, якія з'яўляюцца варыянтамі амерыканскіх М16А1 і М4. Новая зброя, як плануецца, будзе лягчэй за С7 з падрульным гранатамётам М203, бо вучоныя DRDC і спецыялісты канадскага аддзялення кампаніі Colt імкнуліся выкарыстоўваць прасунутыя лёгкія матэрыялы.

Відэа-прэзентацыя з сайта DRDC.

Але галоўнае, чым адрозніваецца штурмавая вінтоўка — убудаваны комплекс інфармацыйна-дапаможнай электронікі, які будзе пралічваць траекторыю стрэла, а таксама зможа перадаваць дадзеныя пра праціўніка іншым жаўнерам і камандзіру. Распрацоўшчыкі думаюць пра магчымасць дадаць у сістэму датчыкі для дакладнай геалакацыі ворага.

Такім чынам, канадскія вайскоўцы могуць у сярэднетэрміновай перспектыве атрымаць, па словах падпалкоўніка Сержа Лапуанта, «універсальную і гнуткую платформу, якая зможа дзейнічаць на ўсіх тэатрах ваенных дзеянняў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру