Unian.net

Unian.net

Кіраўнік фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе мінулага склікання Аляксандр Яфрэмаў быў затрыманы 14 лютага. 16 лютага Пячэрскі раённы суд Кіева пакінуў Яфрэмава пад арыштам з магчымасцю ўнясення закладу 3,65 млн грыўняў (145 тыс. даляраў).

Калі ў суд унясуць заклад — Яфрэмава адпусцяць, паведамляе Бі-Бі-Сі — Украіна.

Аднак ён будзе абавязаны насіць электронны наручнік і павінен аддаць замежны пашпарт.

Аляксандра Яфрэмава падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам і службовым падлогу.

Яфрэмаў лічыць свой арышт палітычным і заяўляе пра «пераслед па надуманых прычынах». Падчас пасяджэння суда ён заявіў, што ў яго няма сродкаў для ўнясення закладу.

Таксама на пытанне журналістаў, ці ўкраінец ён, Яфрэмаў заявіў, што такога паняцця — «украінцы» — зараз не існуе.

Аляксандр Яфрэмаў быў блізкім паплечнікам Януковіча. Ён быў першым намеснікам старшыні Партыі рэгіёнаў, у 2010—2014 гг. кіраўніком фракцыі ПР у Вярхоўнай Радзе, у 1998—2005 гг. кіраўніком Луганскай абласной адміністрацыі.

У ліпені 2014 гг. Генеральная пракуратура Украіны адкрыла крымінальную справу супраць Яфрэмава, яго вінавацілі ў тым, што ён, у ранзе народнага дэпутата, ціснуў на супрацоўнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «Лугансквугаль», прымушаючы іх закупіць абсталяванне ў дзвюх фірмаў — уладальнікам адной з іх быў яго сын, другой — жонка.

Таксама Яфрэмава падазраюць у фінансаванні сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, а менавіта фінансаванні «ЛНР».

Некалькі год таму выйшаў дакументальны фільм Стаханаўскі магільшчык», прысвечаны ролі Яфрэмава ў закрыцці і банкруцтве Стаханаўскага коксахімічнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0