17 лютага ў 18.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца сустрэча з куратарам праектаў арт-цэнтра ім. Марка Роткі Вікторыяй Казлоўскай.

Сустрэча пройдзе ў рамках выставы нарвежскага мастака Ларса Странда »За гарызонтам», якая будзе экспанавацца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) з 19 лютага па 7 сакавіка.

  • У час сустрэчы Вікторыя Казлоўская правядзе прэзентацыю:
  • раскажа пра гісторыю з'яўлення новага, сучаснага арт-цэнтра на месцы былых казармаў, што на радзіме вялікага мастака-абстракцыяніста Марка Роткі ў Даўгаўпілсе;
  • прадставіць актыўную і разнастайную выставачную дзейнасць арт-цэнтра;
  • азнаёміць з арт-рэзідэнцыямі, якія рэгулярна праводзяцца ў Цэнтры, і ўмовамі ўдзелу ў іх для мастакоў і куратараў;
  • адкажа на пытанні аўдыторыі.

У сустрэчы прыме ўдзел нарвежскі мастак Ларс Странд, які супрацоўнічае з арт-цэнтрам з моманту яго адкрыцця.

Цэнтр Сучасных Мастацтваў
адрас: Мінск, вул. Някрасава, 3
час працы: 11.00 - 19.00, выходныя: нядзеля, панядзелак
(8017) 262-62-15, 292-93-36;
уваход вольны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру