Супрацоўнік расійскіх спецслужбаў брытанец Грэм Філіпс здымаў прапаганду пра наступ на Дэбальцава — і выпадкова выкрыў ўварванне ў Украіну рэгулярных войскаў Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта піша ў Фэйсбуку галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў.

«Менавіта на такіх танках Расія ажыццяўляла ўварванне ў жніўні 2014-га — і некалькі такіх баявых машын было знішчана украінскімі войскамі, а адзін танк са складу 8-й мотастралковай брыгады быў падбіты і захоплены групай воінаў-інжынераў пад камандаваннем палкоўніка АК «Поўдзень» Кавальскага. На гэтым танку забяспечваў выхад нашых войскаў з Ілавайска экіпаж у складзе байцоў 17-й танкавай брыгады малодшага сяржанта Ісаева, механіка-кіроўцы Мартынюка, а таксама палкоўніка АК «Поўдзень» Яўгена Сідарэнкі — яны падбілі тры расійскіх БМП і задушылі шэраг агнявых кропак, чым выратавалі многія жыцці», — піша Бутусаў.

«Параўнайце відэа з фотаздымкамі. На першым — вежа Т-72Б3, знішчанага, хутчэй за ўсё, танкістамі 1-й танкавай брыгады пад Новасветлаўкай Луганскай вобласці ў жніўні.

На другім фота з параду на Краснай плошчы ў Маскве выразна відаць, чым візуальна адрозніваецца расійскі танк ад звычайнага Т-72.

На трэцім фота — той самы Т-72Б3, захоплены нашымі пад Ілавайскам, які ішоў на чале калоны, якая прарывалася з Мнагаполля», — напісаў ён.

Журналіст адзначае, што Т-72Б3 не могуць асвоіць простыя расійскія найміты — гэта найноўшы танк, якім камплектуюцца часткі пастаяннай гатоўнасці сухапутных войскаў РФ. Яго асноўнае і добра прыкметнае адрозненне — цеплавізійны прыцэл камандзіра «Сасна» беларускай вытворчасці, а таксама абсталяванне французскай кампаніі Thales, навучанне працы з такімі прыцэламі ажыццяўляецца толькі ў кадравых частках расійскай арміі.

«Я ўжо пісаў пра доказы захопу Т72Б3. Факт прамога ўдзелу расійскай арміі ў забойстве украінцаў і наступе на Дэбальцава атрымаў чарговы доказ.

А вось і іншыя доказы ўдзелу расійскіх танкавых войскаў у вайне супраць Украіны.

Зразумела, усе гэтыя матэрыялы ёсць у адзінай базе доказаў расійскай агрэсіі ва Украіне на рускай і на англійскай мовах на «Цэнзары»», — напісаў Бутусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру