ladygaga.com

ladygaga.com

Амерыканская спявачка Лэдзі Гага заручылася з акцёрам Тэйларам Кіні, які зрабіў ёй прапанову 14 лютага, у Дзень усіх закаханых. Пасля гэтага пара адправілася святкаваць заручыны ў рэстаран сям'і спявачкі на Манхэтэне.

Лэдзі Гага і Тэйлар Кіні ўпершыню сустрэліся ў 2011 годзе. Яны пачалі сустракацца праз некалькі месяцаў, ненадоўга расставаліся, але потым аднавілі адносіны.

Адзначаецца, што пакуль Гага спецыяльна хавае безыменны палец перад камерамі, каб не паказваць пярсцёнак.

Лэдзі Гага — папулярная амерыканская спявачка, змагар за правы чалавека і філантроп. Прагляды яе ролікаў на Youtube налічваюць па некалькіх сот мільёнаў праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0