Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта заявіў украінскі палітолаг, спічрайтэр Віктара Януковіча ў 2004 г. Юрый Раманенка ў інтэрв'ю «Белгазеце», адказваючы на пытанне, што будзе, калі мінскія дамоўленасці ад 12 лютага будуць праваленыя.

«Не будзе, так не будзе [новых сустрэчаў паміж бакамі канфлікту]. У канчатковым выніку усталюецца мяжа ў адпаведнасці з сілавым балансам. Нам крытычна захаваць выхад да мора, а таксама кантроль над тэрыторыямі па лініі Харкаў — Днепрапятроўск — Запарожжа — Херсон — Мікалаеў — Адэса. 

А Данбас — гэта тэрыторыя, асуджаная на дэградацыю.

Пакуль у рэгіёне цалкам не зменіцца сацыяльная структура, рабіць там няма чаго. А потым ужо вяртаць Данбас будзе выгадна для Украіны — там можна будзе пабудаваць новыя вытворчасці, новую эканоміку на базе новага эканамічнага ўкладу і не замарочвацца наконт людзей, якія хочуць пабудаваць «рускі свет».

У жыхароў Данбаса было 23 гады на тое, каб зразумець, што такое сучасны свет, куды ён ідзе, і з дапамогай чаго дасягнуць поспеху. Але людзі не захацелі гэтага

— і ў выніку Данбас забіў сябе аб сцяну. Гэта грандыёзнае калектыўнае самагубства», — сказаў Раманенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0