Міжнародны калектыў прафесійных астраномаў пацвердзіў ранейшае назіранне астраномаў-аматараў. Упершыню заўважаная аматарамі ў сакавіку 2012 года дымка ля паўднёвага полюсу планеты двойчы паказалася спецыялістам.

Дымку бачылі цягам дзесяці дзён з перапынкам у месяц, яна не ёсць хібнасцю прыбораў, распавядаюць навукоўцы ў часопісе Nature.

Воблака раскідалася на тысячу кіламетраў на вышыні 200 кіламетраў.

Яно не можа належыць атмасферы Марса, якая не мае аблокаў вышэй за 100 кіламетраў. Адна з тэорый кажа пра своеасаблівае марсіянскае палярнае ззянне (у тысячу раз мацнейшае за зямныя аналагі), іншая — струмені вуглякіслага газу і часцінкі вады, што ўтварылі воблака на незвычайнай вышыні супраць вядомых сёння законаў марсіянскай атмасферы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру