Дэпутаты Дзярждумы выступілі ў абарону ўнесеных у чорны спіс ЕС першага намесніка старшыні камітэта Дзярждумы па культуры, вядомага спевака Іосіфа Кабзона, а таксама кіраўніка Масгаркама КПРФ Валерыя Рашкіна.

«Мы ў расійскім парламенце аднадушна абураныя тым, што ўчора санкцыі ўведзеныя былі супраць нашых годных і паважаных калег Іосіфа Кабзона і Валерыя Рашкіна», — заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па адукацыі Вячаслаў Ніканаў («Адзіная Расія»).

«Іосіф Давыдавіч, Валерый Фёдаравіч, мы з вамі. Калі яны ўсе «Шарлі», то мы з вамі ўсе Кабзоны, і мы з вамі ўсе Рашкіны», — падкрэсліў Ніканаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру