Алек Фалкенгем. Фота: Bruce Bottomley/Dalhousie University

Вынаходка 27-гадовага Алека Фалкенгема з універсітэту Дэлхаўс папросту распускае чарнілы ў арганізме чалавека з дапамогай клетак чалавечага арганізму, распавядае CBC.

З татуіроўкамі змагаюцца макрафагі — клеткі, што знішчаюць непатрэбныя бактэрыі, чужародныя часцінкі і рэшткі мёртвых клетак. Пры татуяванні яны здольныя захапіць толькі частку чарніл — астатнія ўтвараюць малюнак на целе.

Крэм літаральна заклікае макрафагі працаваць актыўней, ён выклікае адмысловую імунную рэакцыю арганізму.

Макрафагі кіруюцца да малюнка, паглынаюць чарнілы і ўносяць іх у лімфавузлы. У адрозненне ад ужыванага сёння лазернага выдалення татуіровак, крэм Фалкенгема не патрабуе прапальвання скуры. Не патрэбная нават ін’екцыя — крэм дзейнічае менавіта як крэм.

Зараз даследчык праводзіць эксперыменты на вушах свіней. Аб часе з’яўлення крэму ў продажы ён казаць пакуль не можа.

Тым не меней, Фалкенгем ужо можа назваць прыкладную цану: 4,5 даляры за выдаленне татуіроўкі на пляцоўцы 10 на 10 сантыметраў. Найлепей крэм выдаліць татуіроўку, старэйшую за два гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру