У Брэсце па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі затрыманы мясцовы жыхар.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, у дачыненні да мужчыны Брэсцкім міжраённым аддзелам СК распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства).
Падазроны пад раніцу 16 лютага ў сябе дома нанёс 27-гадовай жонцы не менш як тры ўдары манціроўкай у вобласць галавы.
Са слоў мужчыны, 15 лютага дома разам з жонкай ён распіваў спіртное. Іх 10-месячную дачку на выхадныя ўзялі да сябе бацькі жанчыны. У ноч на 16 лютага паміж мужам і жонкай разгарэўся канфлікт з-за рэўнасці мужа, падчас якога той стаў наносіць сваёй жонцы ўдары манціроўкай.
Усвядоміўшы зробленае, мужчына выклікаў супрацоўнікаў хуткай дапамогі, якія зафіксавалі біялагічную смерць жанчыны.
Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім працуюць следчыя.
Для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў здарэння праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначаны комплекс судовых экспертыз.
Як зазначыла Дранькова, раней мужчына не судзімы, працуе вадзіцелем у адной з арганізацый горада. Шлюб муж і жонка зарэгістравалі каля года таму.





