Dreeps адносіцца да жанру Zero Playing Game — гульняў, у якіх роля гульца зведзеная да назірання. Стваральнікі называюць яе «гульнёй у будзільнік» — гульцу трэба толькі абудзіць героя, той сам пачне забіваць монстраў, ратаваць свет, здабываць скарбы і падвышаць узроўні.
Ад іншых гульняў жанру Dreeps адрозніваецца прасунутай наўмысна пікселізаванай 2D-графікай і падрабязнай анімацыяй дзеянняў героя.
Раней у падобным жанры выходзілі пераважна тэкставыя гульні — парадыйныя RPG Progress Quest, яе развіццё ад расіян «Годвіль» ды «Казка».