ААЦ пры прэзідэнце і УП «Надзейныя праграмы» (hoster.by) пачалі рэгістрацыю даменных імён на кірылічным дамене.БЕЛ. Першы сайт утрымлівае інфармацыю пра парадак рэгістрацыі.

Заяўкі на кірылічныя дамены пакуль не прымаюцца.

Плануецца, што рэгістрацыя даменных імён у зоне.БЕЛ пачнецца ў сакавіку-красавіку і будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым этапе права рэгістрацыі атрымаюць ўладальнікі гандлёвых знакаў і фірмовых найменняў. Затым «прыгожыя» імёны будуць прадавацца на дабрачынных аўкцыёнах. І толькі не раней за кастрычнік 2015 года рэгістрацыя стане агульнадаступнай.

Цана даменаў у зонах.BY і.БЕЛ будзе аднолькавай.

***

Дазвол на працу даменнай зоне.БЕЛ быў атрыманы ад ICANN у верасні 2014 года. Дапускаюцца як рускія, так і беларускія літары ў імёнах сайтаў. Чакаецца, што ў першы год працы на дамене.БЕЛ будзе зарэгістравана каля 20 тысяч імёнаў. Акрамя.БЕЛ існуюць кірылічныя дамены.РФ,.УКР,.СРБ,.МОН і.ҚАЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру