Здымак photo.bymedia.net

У пятніцу праваслаўныя хрысьціяне адзначаліпярэдадзень Вадохрышча — апоўдні і галоўны дзень сьвятых вечароў. А 19 студзеня адно з самых важных царкоўных сьвятаў — Вадохрышча.

Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі пройдуць набажэнствы вялікага асьвячэньня водаў у гонар сьвята Богазьяўленьня.

Паводле народных вераваньняў, вада на Вадохрышча валодае асаблівай лячэбнай сілай, дае здароўе. Вернікі лечаць раны, яна дапамагае адвесьці любую бяду.

Напярэдадні і ў дзень Вадохрышча сьвятары асьвячаюць бліжэйшыя крыніцы — азёры, рэкі, сажалкі. Існуе традыцыя купаньня ў такіх водах.

Вераць таксама, што жаданьні, загаданыя ў ноч на Вадохрышча, абавязкова збудуцца.

Заўтра сыноптыкі прагназуюць цёплае надвор’е, ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу. У асобных раёнах галалёд, на дарогах ‑‑ галаледзіца.

19 студзеня вецер паўднёвы, раніцай і ўдзень на большасьці тэрыторыі парывы да 15‑20 м/с. Тэмпэратура паветра уначы ‑3..+3°С, удзень 0..+5°С, у Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях да +7°С.

Паводле naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0