Пад Дэбальцевым просяць калідор, каб вывесьці падраздзяленні, якія трапілі ў так званае «аператыўнае» акружэнне.

Пра гэта ў тэлефонным каментары «Новому Времени» распавёў адзін з намеснікаў камбата 25-га батальёна «Кіеўская Русь», які цяпер знаходзіцца ў раёне Дэбальцава.

«Вельмі крытычная, вельмі дрэнная сітуацыя. Дэбальцава на 90% захоплена, ідуць вулічныя баі», — сказаў замкомбата.

Паводле яго слоў, у горадзе засталіся падраздзяленні ўкраінскіх войскаў: 128-я брыгада, 40-й батальён, 30-я брыгада, войскі МУС, батальён «Арцёмаўск», Нацгвардыя.

Што тычыцца акружэння, то ён называе яго «аператыўным» і тлумачыць, што гэта азначае: «Ёсць аператыўнае акружэнне.

Усе тры дарогі, якія ішлі адтуль, — замініраваныя і пад шчыльным агнявым кантролем праціўніка».

«Сітуацыяй тут камандаванне не валодае. Мы з сумежнікамі і з тымі падраздзяленнямі, якія знаходзяцца тут, знайшлі агульную мову і спрабуем неяк дапамагчы хлопцам. Плюс выйшлі на прамую артылерыйскую падтрымку там, дзе можам дастаць», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру