Расійскі Першы канал прадэманстраваў ўкраінскіх палонных, якія трапілі ў палон баевікоў у раёне Дэбальцава Данецкай вобласці. Сцвярджаецца, што ў палон трапілі 72 вайскоўцы.

На кадрах бачная калона з некалькіх дзясяткаў бяззбройных людзей у камуфляжнай форме (некаторыя ў цывільным), якія ідуць у суправаджэнні аўтаматчыкаў. Як мяркуецца, відэа зроблена па-за гарадской рысай.

Сцвярджаецца, што «гэта самая шматлікая група ўкраінскіх сілавікоў», якія трапілі ў палон.

Раней у Генштабе Украіны заявілі, што група байцоў АТА трапіла ў палон да баевікоў ля Дэбальцава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру