Праграма дзеянняў урада нацэлена на спакойнае паступальнае развіццё эканомікі, заявіў журналістам першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі.

«Праграма дзеянняў урада ўключае тры ключавыя складнікі — эканамічную стабільнасць, эканамічную дыверсіфікацыю і вельмі гібкае рэагаванне на знешнюю няпэўнасць на асноўных рынках Беларусі», — адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, дакумент уяўляе сабой пакет кароткатэрміновых мер, падрыхтоўчых работ урада для паспяховага старту новай пяцігодкі.

Аляксандр Забароўскі канстатаваў, што мэта праграмы — адказаць на макраэканамічныя выклікі, дэтэрмінаваныя вялікай валацільнасцю курса расійскага рубля, зменлівай цаной на нафту, падзеннем суадносін еўра і долара, нявызначанасцю на другім па значнасці ў СНД для Беларусі ўкраінскім рынку.

«Наша адкрытая эканоміка падпадае пад удзеянне ўсіх гэтых фактараў, і таму на сённяшні дзень мы нацэлены на тое, каб максімальна абсарбіраваць гэтыя фактары, стварыўшы магчымасць для спакойнага паступальнага развіцця эканомікі, супрацьстоячы нестабільнасці і няпэўнасці, — канстатаваў ён. — З іншага боку, мы разумеем, што ў гэтых умовах, калі традыцыйныя рынкі і традыцыйныя фактары росту нявызначаныя, трэба шукаць новыя магчымасці і напрамкі стымулявання эканамічнага развіцця.

Паводле слоў Аляксандра Забароўскага, у якасці галоўнага напрамку ў праграме абазначаны экспарт, прычым на новыя рынкі.

Ён падкрэсліў, што задача эканамічнай дыверсіфікацыі і дыверсіфікацыі экспарту ніколі не знімалася з парадку дня, але з-за таго, што традыцыйныя рынкі і кан'юнктура на іх была спрыяльнай, яна не стаяла так востра, як цяпер.

Яшчэ адна задача праграмы — развіццё ўнутранага рынку, сектараў эканомікі, якія працуюць на максімальную вытворчасць тавараў, паслуг, якія карыстаюцца сёння найбольш актыўна попытам у насельніцтва.

Пры распрацоўцы дакумента ўлічваліся таксама неабходнасць развіваць малы і сярэдні бізнес, задача ўдасканалення прамысловай палітыкі. «Такім чынам, размова не ідзе аб радыкальным змяненні эканамічнай палітыкі, праграме кардынальных рэформ. Напрамак удасканалення эканамічнай сістэмы Беларусі выбраны даўно: гэта спакойнае, пакрокавае развіццё праз удасканаленне форм і метадаў работы», — падкрэсліў Аляксандр Забароўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру