У Зэльве (Гродзенская вобл.) грузавы цягнік скінуў з рэек аўтамабіль «Пежо», паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Каля 14:15 таварны цягнік, які рухаўся з боку Слоніма ў бок Ваўкавыска, наблізіўся да пераезду па вул. Булака, дзе нечаканай перашкодай яму стаў легкавы «Пежо». Цягнік не змог спыніцца і скінуў легкавік з адхону.
Пацярпеў малады кіроўца аўтамабіля і ягоны бацька, які ехаў у якасці пасажыра, іх даставілі ў бальніцу.
Як сцвярджаюць відавочцы, машыніст гудком папярэдзіў аб сваім набліжэнні, светлавая і гукавая сігналізацыя на чыгуначным пераездзе таксама дзейнічала. Яны вельмі здзівіліся, калі ўбачылі, што «Пежо» выехала на рэйкі прама перад грузавым саставам, паведамляе ДАІ.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Фота: Аляксандр Панасік





