Новым старшынёй камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва (галоўным архітэктарам) Мінгарвыканкама 17 лютага прызначаны Павел Лучыновіч.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе гарвыканкама. 

Раней Лучыновіч працаваў начальнікам аддзела горадабудаўніцтва, а затым намеснікам старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. 

Новаму кіраўніку камітэта 36 гадоў, у 2000 годзе ён скончыў архітэктурны факультэт БНТУ. 

Ранейшы старшыня камітэта Мікалай Уласюк падаў у адстаўку ў жніўні 2014 года, прабыўшы на пасадзе каля васьмі месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру