Delfi.lt

Delfi.lt

19 лютага ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць цёплая вільготная паветраная маса. Будзе шмат аблокаў.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём -1.. + 4°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

На 20-21 лютага надвор'е будуць фармаваць цёплыя вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Заходняй Еўропы, таму ў наступныя двое сутак чакаецца адлігавае пахмурнае надвор'е.

20 лютага ноччу на большай частцы, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі з перавагай дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -4.. + 2°C, днём 0.. + 7°C.

21 лютага ў асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі з перавагай дажджу. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0..- 6°C, днём +1.. + 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?