Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Арцёмаўску наведаў размяшчэнне выведзеных з Дэбальцава ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Наведаў размяшчэнне ўкраінскіх вайскоўцаў, якія былі перагрупаваныя з Дэбальцава. Уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і праінфармаваў аб прысваенні звання Героя Украіны палкоўніку Сяргею Шапталу», — напісаў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка выказаў падзяку камандзіру 128-й Мукачаўскай горна-пяхотнай брыгады Шапталу і ўсяму асабоваму складу «за ўзорнае выкананне баявога задання, за мужнасць і гераізм, якія вы прадэманстравалі на працягу 6 месяцаў». «Сёння вамі ганарыцца не толькі Мукачава і Закарпацце, а ўся Украіна», — дадаў ён.

Таксама ён заявіў, што кожнаму механіку-кіроўцу, які вывеў тэхніку з поля бою, будзе выплачана прэмія і падвышаная зарплата, а ўсе часткі, якія выйшлі з Дэбальцава, будуць адпраўленыя на ратацыю.

Камандзір 128-й Мукачаўскай горна-пяхотнай брыгады Герой Украіны Сяргей Шаптала падкрэсліў, што салдаты імкнуліся трымаць пазіцыі да апошняга. «Скажу за сваю брыгаду, за кожнага свайго вайскоўца — задачы свае яны выканалі ў поўным аб'ёме. Ніхто з байцоў не адышоў, не пакінуў свае пазіцыі. Лічу, што гэта гераізм кожнага салдата», — сказаў камандзір, заўважыўшы, што вайскоўцы сталі перагрупоўваюцца толькі пасля зацвярджэння сыходу Генеральным штабам.

У сваю чаргу прэс-служба Мінабароны дадае, што Парашэнка наведаў размяшчэнне ўкраінскіх вайскоўцаў падчас рабочай паездкі ў Данецкай вобласці ў горадзе Арцёмаўск і правёў нараду з ваенным кіраўніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?