Фота: freesmi.by

Фота: freesmi.by

Мабільны аператар МТС абвясціў пра павышэнне тарыфаў на роўмінг з 1 сакавіка 2015 года.

«Гэтая мера ёсць вымушанай для кампаніі: тарыфы на роўмінг будуць скарэктаваныя на велічыню змены валютнага складніка паслуг», — тлумачыць аператар. Разлікі з замежнымі партнёрамі вядуцца ў валюце, а курс беларускага рубля заўважна змяніўся ў параўнанні з мінулым годам.

Азнаёміцца з новымі тарыфамі можна тут (PDF).

Тарыфы для Расіі, Украіны і Літвы падрастуць прыкладна на траціну, з латвійскімі аператарамі захаваная дамова аб зніжанай велічыні тарыфаў.

«Аператар падышоў да змены тарыфаў з намерам захаваць максімальную прывабнасць паслуг роўмінгу для кліентаў», — сцвярджае МТС.

Чытайце таксама: МТС увёў новыя інтэрнэт-тарыфы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?