Падчас сустрэчы канцлер Германіі Ангела Меркель і Папа Францішак абмеркавалі глабальныя праблемы, а таксама сітуацыю ва Украіне.

Як паведамляе DW, на аўдыенцыі ў Ватыкане ў суботу, 21 лютага, Меркель азнаёміла кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы з парадкам дня старшынства Германіі ў G7. Акрамя таго, гаворка ішла аб важнейшых глабальных праблемах.

На сустрэчы, якая доўжылася каля 45 хвілін, Ангела Меркель і Папа Францішак закранулі і сітуацыю ва Украіне. Паводле паведамлення Ватыкана, у размове гаворка ішла пра абавязацельствы «знайсці мірнае рашэнне канфлікту ва Украіне».

«Вядома, я задаволеная, што тыя праблемы, якім мы прыдаём асноўную ўвагу, тычацца пытанняў, якія важныя для Папы Францішка і Каталіцкай царквы», — адзначыла Меркель па выніках сустрэчы.

Адзаначыўшы імкненне пантыфіка дапамагчы ўрэгуляваць сітуацыю ва Украіне, Меркель дадала, што ён натхніў яе дзейнічаць «рашуча і ўпэўнена».

Тэмамі размовы на сустрэчы былі таксама барацьба з беднасцю і глабальным пацяпленнем, неабходнасць удасканалення сістэмы аховы здароўя ў свеце.

Папа Францішак ужо неаднаразова заклікаў да міру ва Украіне. На пачатку лютага ён назваў «скандалам» той факт, што на Данбасе адзін супраць аднаго ваююць хрысціяне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?