БелТА.

БелТА.

«Адзінства нашага народа, давер простых грамадзян да органаў улады і ўпартая праца — галоўныя складнікі стабільнасці дзяржавы, і наша задача не падвесці людзей, якія нам давяраюць, забяспечыць ім магчымасць мірна працаваць, гадаваць дзяцей, рабіць наша жыццё паспяхова і больш прыгожым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.

«Нас чакае найважнейшая палітычная кампанія. Яна павінна прайсці арганізавана і спакойна. Нельга дапусціць любой некантраляванай сітуацыі ў краіне і дэстабілізацыі абстаноўкі. І гэта залежыць, перш за ўсё, ад нас, вайскоўцаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Беларускі народ давярае свайму войску, упэўнены ў надзейнасці сістэмы нацыянальнай бяспекі. І гэта высокі давер мы з вамі, несумненна, апраўдаем», — перакананы беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0