Прэзентацыя прайшла 22 лютага падчас фестываля «Дзень роднай мовы».

У хуткім часе гадзіннікі, створаныя ў межах праекту Hay.by і вырабленыя на заводзе «Прамень», з’явяцца ў продажы. Таксама стваральнікі абяцаюць выпусціць жаночы варыянт.

Гадзіннікі ўтрымліваюць японскі механізм (як кварцавы, так і з аўтадаводам), яны зробленыя з нержавеючай сталі і натурыльнай скуры.

«Калісьці я працавала на заводзе — выкладала супрацоўнікам англійскую мову. Сама зацікавілася тэмай гадзіннікаў, гісторыяй «Прамяня». З сябрамі прыйшлі да ідэі замовіць серыю гадзіннікаў з беларускім арнаментам», — распавяла адна з удзельніц праекту Вераніка Мазуркевіч.

Гадзіннікі будуць прадавацца на сайце Hay.by, цана пакуль невядомая. Паралельна з калекцыяй «Спадчына» праект Hay.by прапануе серыю гадзіннікаў «Маштоц» з матывамі старажытнага армянскага алфавіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?