Гомельская мытня канфіскавала Rolls Royce Phantom коштам Br1 млрд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Rolls Royce Phantom; фота ілюстрацыйнае, vogueautodesign.com
Супрацоўнікі Гомельскай мытні праверылі дакументы ў кіроўцы грузавога аўтамабіля DAF з паўпрычэпам Krone, які рухаўся на выезд з Беларусі. У грузавым адсеку паўпрычэпа знаходзіўся Rolls Royce Phantom. Пры гэтым дакумент на міжнародную перавозку ў кіроўцы адсутнічаў. Аўтамабіль арыентыровачным коштам Br1 млрд канфіскаваны. На транспартны сродак DAF з паўпрычэпам Krone накладзены арышт.
Таксама ў міжнародным пункце пропуску «Новая Гута» Гомельскай мытні канфіскаваны легкавы аўтамабіль Toyota Land Cruiser 200, які рухаўся на выезд з Беларусі, кіраваны грамадзянінам Украіны. У ходзе праверкі дакументаў устаноўлена, што ў дачыненні да гэтага транспартнага сродку пры ўездзе на тэрыторыю Еўразійскай саюза была аформлена мытная дэкларацыя на іншага грамадзяніна Украіны.
У прэс-службе растлумачылі, што па заканадаўстве грамадзяне павінны былі звярнуцца ў мытны орган для атрымання дазволу на перадачу права карыстання і (або) распараджэння увезеных на мытную тэрыторыю Мытнага саюза замежным транспартным сродкам, што імі зроблена не было. Арыенціровачны кошт канфіскаванага аўтамабіля складае Br900 млн.