У суботу, 21 лютага, каля 16 гадзін у адну з піцэрый Барысава зайшоў мясцовы жыхар і стаў пагражаць бармэну вінтоўкай, патрабуючы выручку.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Бармэн не разгубіўся і націснуў на кнопку трывожнай сігналізацыі. На месца здарэння аператыўна прыбылі праваахоўнікі і затрымалі барысаўчаніна. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. У яго канфіскавалі пнеўматычную вінтоўку Hatsan Quattro Trigger калібра 4,5 мм.

Па дадзеным факце пачалося разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0