Народнаму артысту СССР і дэпутату Дзярждумы Іосіфу Кабзону было прысвоена ганаровае званне «народнага артыста Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР)» і Ордэн доблесці.

ТАСС

ТАСС

«Ваш прыезд натхніў нас на многае, таму што вы выхавалі патрыётаў», — адзначыў старшыня Народнага савета «ЛНР» Аляксей Каракін, абвяшчаючы аб прысваенні Кабзону звання народнага артыста са сцэны Палаца культуры імя Леніна ў Луганску, дзе праходзіць канцэрт расійскага выканаўцы.

Кіраўнік «ЛНР» Ігар Платніцкі ўручыў Кабзону Ордэн доблесці другой ступені. «Ці валодае Іосіф Кабзон такімі якасцямі, як стойкасць, мужнасць, самаахвярнасць і высакароднасць?» — спытаў пры гэтым Платніцкі ў гледачоў. Публіка выказала поўную згоду з гэтым і прывітала словы кіраўніка «ЛНР» бурнай і працяглай авацыяй, паведамляе ТАСС.

Таксама Платніцкі выказаў надзею на тое, што «9 траўня, калі Расія будзе адзначаць гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, ЛНР зможа сустрэць сваю перамогу», і запрасіў на гэтае свята Іосіфа Кабзона.

Кабзон прыбыў у Луганск, каб даць з нагоды Дня абаронцы Айчыны два канцэрты. Пазней ён адправіцца з канцэртнай праграмай у Данецк.

***

Чытайце таксама: Мінкульт Расіі не бачыць у Еўропе «зорак» узроўню Кабзона

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0