Apple выканала абяцанне гадовай даўніны: цяпер можна абіраць смайлікі, адпаведныя сваёй культуры, паведамляе 9to5mac.

У бэта-версіях аперацыйных сістэм кампаніі можна абраць адзін з шасці колераў скуры смайлікаў. Для гэтага дастатнова доўга націснуць на іконку.

Акрамя новых колераў скуры, сярод смайлікаў з’явіліся дадатковыя нацыянальныя сцягі, выявы iPhone 6 і Apple Watch, а таксама эмодзі аднаполых пар з дзецьмі.

Апошні раз набор эмодзі Apple папаўняўся ў 2012 годзе — тады ў ім з’явіліся выявы аднаполых пар.

У новых версіях аперацыйных сістэм Apple таксама дадалася падтрымка рускай, галандскай, шведскай і тайскай мовы ў галасавым асістэнце Siri.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?