Толькі ў 2013 годзе амерыканскія наземныя сілы вывелі з Еўропы апошнія танкі Abrams і баявыя машыны пяхоты Bradley. У 2014 г. у сувязі з ростам напружанасці ў Старым свеце ў ЕС вярнуўся танкавы батальён — дзве стралковыя і дзве танкавыя роты.

Новапрыбылыя танкі М1А2 Abrams на вайсковай базе Графенвёр у Нямеччыне. Фота: stripes.com

Новапрыбылыя танкі М1А2 Abrams на вайсковай базе Графенвёр у Нямеччыне. Фота: stripes.com

Але зараз плануецца, што колькасць амерыканскай бранетэхнікі павялічыцца да брыгады ў канцы 2015 году - то бок да 180 танкаў і БМП у параўнанні з прыкладна 60 зараз.Таксама прыбудуць 18 самаходных 155мм гаўбіц М109 і іншая тэхніка для дапаможных адзінак брыгады, паведаміў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе Фрэдэрык Ходжз, піша armytimes.com

Дзе будзе захоўвацца гэтая тэхніка, пакуль невядома. Але, хутчэй за ўсё, у Нямеччыне ці Польшчы.

Такім чынам у выпадку патрэбы ЗША змогуць за некалькі дзён, перакінуўшы жаўнераў і афіцэраў у Стары Свет, пасля хуткай раскансервацыі тэхнікі дапамагчы сваім хаўруснікам цэлай танкавай брыгадай. Часткова гэты цяжкі рыштунак будзе выкарыстоўвацца амерыканскімі вайскоўцамі, якія будуць прыбываць у Еўропу на ратацыю.

Потым асабісты склад будзе пераязжаць у іншыя рэгіёны свету, а танкі, гаўбіцы і БМП у Еўропе застануцца для новапрыбылых.

«Я ўпэўнены, што для Расіі цэль нумар 1 - падзяліць хаўруснікаў, убіць кол паміж ЗША і Еўропай, а потым, калі атрымаецца, падзяліць Еўропу на часткі», — адзначыў Ходжз.

Бранятанкавая брыгадная баявая група ЗША складаецца з 7 батальёнаў — 3 змешаных, 1 кавалерыйскага (разведнага), 1 артылерыйскага, 1 сапёрнага і 1 дапаможнага.

У брыгадзе 90 танкаў Abrams, 90 БМП Bradley і 112 бранетранспарцёраў М113. Агульны лік асабовага складу брыгады — 4 743 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?