фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны

фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны, дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

Па словах Герашчанкі, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з наследным прынцам эмірата Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, генерал-палкоўнікам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.

«Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць пра супрацоўніцтва з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі ў сферы паставак Украіне пэўных відаў узбраення і вайсковай тэхнікі», — адзначыў Герашчанка.

Разам з тым ён паведаміў, што віды і аб'ёмы паставак пакуль разгалошванню не падлягаюць.

«Аднак варта адзначыць той факт, што арабы, у адрозненне ад еўрапейцаў і амерыканцаў, не баяцца пагроз Пуціна аб развязванні Трэцяй сусветнай вайны ў выпадку пастаўкі Украіне ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі», — адзначыў Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0