Расійскі тэлеканал «Рен-ТВ» прадэманстраваў апошнімі днямі сюжэт пад назвай «Украінскія вайскоўцы, якія вырваліся з катла, маральна раскладаюцца».

У ім паказана, як людзі ў вайсковай і паўвайсковай форме здзекуюцца з мірнага насельніцтва, б'юць мужчын і жанчын, пагражаюць ім зброяй.

Фэйк ад «Рен-ТВ»

Расійскі каментатар распавядае, што гэта робяць у Арцёмаўску ўкраінскія жаўнеры, якія выйшлі з акружэння пад Дэбальцавам.

Аднак партал stopfake.org выкрыў фальшыўку і апублікаваў арыгінал відэа з камер назірання, на якім бачная дата здымкі — 26 кастрычніка 2014 года.

Сапраўднае відэа.

Арыгінальнае відэа было апублікавана на канале Youtube 28 кастрычніка пад загалоўкам «Баевікі «Аплота» збіваюць мірных жыхароў у Данецку».

«Аплот» — узброенае прарасійскае фармаванне ў складзе войск так званай «ДНР». Першапачаткова «Аплот» быў баявой арганізацыяй цітушак у Харкаве, аднак потым актывісты збеглі ў Данецкую вобласць і пад кіраўніцтвам былога маёра ўкраінскай міліцыі Аляксандра Захарчанка ваявалі супраць украінскай арміі.

Са жніўня 2014 года Захарчанка быў прызначаны кіраўніком «ДНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?