25 лютага на сцэне Нацыянальнага тэатра Фінляндыі адбудзецца прэм'ера п'есы вядомай фінскай пісьменніцы і драматурга Пірка Сайсіа пад назвай «Слава - Kunnia!» Тэматыкай п'есы стала Расія - і ўлада, піша yle.fi.

Сама Сайсіа — аўтар мноства раманаў і п'ес, актрыса, рэжысёр і вялікі прыхільнік рускай культуры і ў прыватнасці літаратуры. Бацька прытрымліваўся камуністычных поглядаў і ўсё жыццё прапрацаваў у Таварыстве дружбы «Фінляндыя — Савецкі Саюз». Сама пісьменніца ўваходзіць ва ўпраўленне Таварыства рускай літаратуры, якое займаецца перакладамі сучаснай расійскай прозы на фінскую мову і арганізуе культурныя падзеі, звязаныя з рускай літаратурай.

У аснове сюжэту «Славы» ляжаць вечныя тэмы — улада, здрада і любоў.

— Мяне зацікавіла, чаму дыктатура аддае перавагу ролевым гульням і стварае ілжывую ідэнтычнасць, - кажа Сайсіа.

На сцэну выходзяць героі, прататыпы якіх глядач пазнае без намаганняў, такія, як загадкавы безаблічны Валодзя, безназоўны персанаж, які парадыруе адразу некалькіх паўночнакарэйскіх лідараў, а таксама прэм'ер чужацкай краіны Юлія Цэ.

Нягледзячы на тое, што ў п'есе прасочваюцца паралелі з бягучым канфліктам паміж Расіяй і Украінай, па словах аўтара, п'еса, скончаная за некалькі месяцаў да падзей у Крыме, набыла палітычнае адценне выпадкова.

«На дадзены момант п'еса выглядае як спроба пазначыць сваю пазіцыю, і, пазіцыя гэта такая, што ўсе мы жадаем міру», — кажа Сайсіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0